Задора (герб)
Выгляд
Задора (польск.: Zadora) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з канца XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся больш за 60 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Борхі, Даўгялы, Кезгайлы, Лянцкаронскія.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі сярэбраная галава льва, з пашчы якога шугае полымя. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая ж галава.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Задора (герб)
- Задора (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»